Мінскія мытнікі знайшлі павукоў у паштовым адпраўленні, якое 22 кастрычніка было дастаўлена авіяпоштай у лагістычны цэнтр па апрацоўцы міжнародных паштовых адпраўленняў ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэту Беларусі.

Супрацоўнікаў мытні «Мінск-2», якія ажыццяўлялі аперацыі мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў выклікаў увагу незвычайны груз, суправаджальныя дакументы на які ўтрымлівалі дзіўны запіс: «Павукі. Кошт — $1».

У пасылцы службовыя асобы мытні знайшлі пяць пластмасавых слоікаў і тры колбы, у якіх знаходзіліся жывыя павукі, загорнутыя ў сурвэткі і прысыпаныя зямлёй. Зыходзячы з пазнак на банках і колбах, у іх знаходзіліся павукі-птушкаеды: Phormictopus auratus, Psalmopoeus irminia, Acanthoscurria geniculate, Heteroscodra maculate і іншыя.

Паколькі перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёл забароненая ў адпаведнасці з артыкулам 18 Сусветнай паштовай канвенцыі і Заключным пратаколам Сусветнай паштовай канвенцыі, а таксама артыкулам 313 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, па выяўленым факце мытняй «Мінск-2» праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?