Пасля першага тайма матчу 26-га тура чэмпіянату Беларусі «Мінск» — «Дынама-Мінск» фанаты дынамаўскага клуба пакінулі стадыён. Аб гэтым паведамляецца ў суполцы «Дынама» «Укантакце».

Фота: vk.com/fc_dinamominsk

Фота: vk.com/fc_dinamominsk

Як стала вядома пазней ад дэлегата АБФФ Яўгена Шунтава, за нецэнзурныя крычалкі ў перапынку матчу былі затрыманыя тры заўзятары. Астатнія фанаты пакінулі стадыён у знак салідарнасці.

Гульня скончылася ўнічыю — 0:0.

У гэтым сезоне адносіны фанатаў з «Дынама» складваліся няпроста, у тым ліку праз крычалкі. Фанаты зрывалі трэніроўку, пісалі гнеўныя пасланні і пакідалі трыбуны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?