Заснавальнік і доўгачасовы кіраўнік лібэральнае партыі, папулярнае ў колах расейскай інтэлігенцыі, зрабіў гэты крок нечакана, у часе зьезду арганізацыі. Новым кіраўніком «Яблыка» стаў экс-дэпутат Сяргей Мітрохін, прадстаўнік малодшага пакаленьня.

«Яблык» набраў усяго каля 1 % галасоў на апошніх выбарах. Дэмакраты не змаглі выйсьці на іх адзіным сьпісам. Некалькі дэмакратычных партый набралі колькасьць галасоў, параўнальную зь яблычнікамі, іншыя галасаваньне байкатавалі. Яўлінскі быў прынцыповым праціўнікам як хаўрусу з стракатай лева-правай кааліцыяй, якую сабраў Каспараў і падтрымаў Захад, так і зь лібэраламі з Саюзу правых сілаў і партыі экс-прэм'ера Касьянава. На апошніх ён ускладаў адказнасьць за рабаўніцкую прыватызацыя 90-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?