Цяпер у Горках як мінімум у шасці калонках па цэнтральнай вуліцы Якубоўскага нельга будзе набраць вады проста так. На іх з'явіліся замкі, якія перашкаджаюць націснуць рычаг, г.зн. ваду можна будзе набіраць, толькі калі ты маеш адмысловы ключ.

Фота: Аляксандр Храмко

Фота: Аляксандр Храмко

Па словах майстра УКПП «Камунальнік» Сяргея Халюкова, ключы ад замкоў пад подпіс будуць раздадзеныя ўсім спажыўцам, у каго ў прыватныя хаты не падведзена вада, але падпісана дамова аб водаспажыванні.

Магчыма, побач з грамадскімі калонкамі неўзабаве ўсталююць і фотапасткі. Іх прызначэнне — фіксаваць спробы «несвядомых» грамадзян, якія захочуць збіць замкі ці іншым спосабам ліквідаваць прыстасаванне, што замыкае калонку.

Мінакі, дачнікі, наведвальнікі Аршанскіх могілак, размешчаных непадалёк, набраць вады ў калонках цяпер не змогуць. Не атрымаецца назапасіць пітную ваду i ў вяскоўцаў, якія пражываюць у вёсках аршанскага кірунку. Пасля новаўвядзення ім давядзецца або карыстацца сваёй вадой (часцяком іржавай і бруднай), або шукаць пакуль яшчэ даступныя калонкі ў іншым месцы горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?