24.10.2016 / 14:40

Берасцеец не змог прайсці тэхагляд з-за беларускага арнаменту на аўто 19

Налепкі ў выглядзе беларускага арнаменту на машыне сталі праблемай.

«Па дарогах Беларусі штодня перасоўваюцца тысячы аўто, стан якіх пакідае жадаць лепшага. Тысячы ДТЗ адбываюцца па прычыне розных няспраўнасцяў транспартных сродкаў. Мой ТС не прайшоў дзяржтэхагляд з-за арнаменту зробленага па ўласным дызайне і нанесенага ўласнымі рукамі … У мяне ўсё!..», - абураецца ўладар машыны Сяргей.

Праўда, налепкі на машыне сапраўды парушаюць правілы дарожнага руху, а канкрэтна пункт 194.13. Праўда, даішнікі штрафуюць за налепкі рэдка, але з тэхаглядам сапраўды нярэдка бываюць праблемы.

Так што, на жаль, адмовілі берасцейцу цалкам законна.

УШ

18
1 / Адказаць
24.10.2016 / 14:49
Гэтае пытанне паўставала адразу, як пачалі рэкламаваць сумнёўнае ўпрыгожванне на транспартных сродках. Ініцыятары ж ад пачатку дыстанцаваліся ад праблемы: напэўна, усё будзе добра. Зараз час збіраць ураджай.
0
Алесь / Адказаць
24.10.2016 / 14:57
У студзені надыходзячага году чакаю такое ж рашэнне гомельскіх СТАшнікаў у дачыненні да маёй "аўтавышыванкі". Рэд. У Менску хіба што без праблем праходзяць.
4
Мы / Адказаць
24.10.2016 / 15:07
Ну так хай дамаўляюць і ўсім машынам, што дзякуюць "дзеду за пабеду".
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру