У Гомелі мужчына выштурхнуў былую жонку з акна 7-га паверха. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Як адзначаецца, надзвычайнае здарэнне адбылося ў нядзелю ў 22:20.

36-гадовы мужчына пасля сваркі ў парыве гневу выштурхнуў былую жонку з акна сёмага паверху проста на вачах у іх малалетняй дачкі, а пасля сам паведаміў у міліцыю пра зробленае.

У цяперашні час 38-гадовая пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.

На месцы здарэння з удзелам падазраванага праводзяцца следчыя дзеянні. Вядома, што пара і раней часта сварылася, імаверна гэта і стала прычынай іх разводу. Разам з тым пражывалі былыя муж і жонка разам.

Падазраваны раней быў судзімы за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа за замах на забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?