23 кастрычніка раніцай невядомы мастак дамаляваў на графіці аб беларуска-расійскай інтэграцыі на вуліцы Магілёўскай калючы дрот. Новы элемент з’явіўся ў букеце кветак у руках хлопчыка і ў вянку на галаве дзяўчынкі.

Фота Настасся Роўда.

Фота Настасся Роўда.

«Нашай Ніве» атрымалася звязацца з аўтарам, які не раскрывае свайго імя, аднак пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў.

«Наша Ніва»: Няўжо ніхто не звяртаў увагу на працу з пад’ёмнікам вакол графіці?

Ананімны графіціст:

Мінакі ўвагі не звярталі. Гэта была пахмурная раніца нядзелі. 

«НН»: Чым вам не падабаўся першапачатковы варыянт?

А:  А вам самім хіба падабаўся? Па-мойму, гэта найлепшы варыянт ягонага выпраўлення. Іншых варыянтаў не было.

«НН»: Як думаеце, што зараз будуць рабіць з вашай працай? Пакінуць усё як ёсць? Замалююць?

А: Цяжка прагназаваць. Сітуацыя такая, што варыянт зафарбоўвання досыць тэхнічна складаны і выклікае яшчэ большы негатыў у іх бок.

«НН»: Не баіцеся крымінальнага пераследу?

А:

Гэта глупства. Здаецца, сам арыгінал ніякім чынам не аформлены афіцыйна. Гэта можна лічыць не вандалізмам, а выпраўленнем вандалізму.

«НН»: Вы Бэнксі?:)

А: Без каментароў.

Вось так графіці выглядала раней:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?