У Івацэвіцкім раёне кіроўца збіў насмерць жанчыну-пешахода і ўцёк. Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аварыя здарылася 23 кастрычніка каля 19.00.

Неўстаноўлены кіроўца аўтамабіля, едучы з боку вёскі Чамялы ў кірунку аўтадарогі Р2 Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын, учыніў наезд на 63-гадовую жыхарку вёскі Закаплічча Івацэвіцкага раёна.

Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы. Выяўлена, што пешаход не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Паводле папярэдніх звестках, пенсіянерку збіў грузавік.

Супрацоўнікі ДАІ праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні асобы кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?