25 кастрычніка а 18.30 у ЦЭХу (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) — прэзентацыя кніг Алеся Краўцэвіча.

Рэдкая магчымасць для менчукоў сустрэцца, атрымаць аўтограф, паразмаўляць з гарадзенцам Аляксандрам Краўцэвічам, доктарам навук, гісторыкам, публіцыстам з больш чым трыццацігадовым даробкам у даследаванні гісторыі Беларусі.

Краўцэвіч — аўтар кніг: «Міндаўг: Пачатак гаспадарства», «Рыцары і дойліды Гародні», «Гедымін (1316 — 1341) Каралеўства Літвы і Русі», «Краіна Пагранічча», «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 1248 — 1377» і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?