Спецыялісты называюць здарэнне загадкавым, бо ў памяшканні не магло быць рэчываў, якія здольныя выклікаць такую дэтанацыю.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аднак у выніку выбуху былі пашкоджаныя дахі некалькіх дамоў.
Раней у будынку было невялікае прадпрыемства «Вясёлка», пасля яго закрыцця памяшканні здавалі ў арэнду некалькім фірмам, у дзейнасці якіх нічога «выбуханебяспечнага» не было пазначана. Яны займаліся вытворчасцю блокаў, фасадаў.
Не мог выбухнуць і газ, бо ён не быў падведзены да будынка. Цяпер праваахоўнікі спрабуюць разгадаць таямніцу выбуху, перадае Эўрарадыё са спасылкай на АНТ