Навукоўцы знайшлі ў пячоры нацыянальнага парку «Секвоя» у Каліфорніі новы від мнаганожкі, у якой налічваецца 414 ног, 200 атрутных залоз і чатыры пенісы, піша ВВС. 

Getty

Getty

Спецыялісты высветлілі, што новы від мнаганожак можа быць блізкі да віду Illacme plenipes, прадстаўнікі якога маюць 750 ног і лічацца самімі мнаганогімі істотамі на Зямлі.

Навукоўцы звярнулі ўвагу на незвычайную пабудову цела мнаганожкі: у прыватнасці, на 4 нагі, якія таксама выконваюць функцыю пеніса, і на спараныя адтуліны, якія выдзяляюць невядомае навуцы ахоўнае хімічнае рэчыва.

Новы від мнаганожак быў названы Illacme tobini ў гонар супрацоўніка нацыянальнага парку Бэна Тобіна. У той жа пячоры таксама былі выяўленыя недаследаваныя віды павукоў, мух і скарпіёнаў.

Біёлагі спадзяюцца, што падрабязнае вывучэнне новага віду дазволіць даведацца больш пра надклас мнаганожак.

У цяперашні час навукоўцамі апісана больш за 12 000 відаў гэтых членістаногіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?