Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла ўлады Венесуэлы ў ігнараванні гуманітарнага крызісу ў краіне і ў недастатковасці намаганняў па папаўненні вострага недахопу прадуктаў харчавання і медыкаментаў, пішаВВС. 

AFP

Як адзначаецца ў дакладзе, вэнэсуэльскі ўрад недастаткова робіць для таго, каб дамагчыся паставак міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Акрамя таго, улады краіны строга караюць тых, хто адкрыта кажа пра недахоп ежы і лекаў, у тым ліку работнікаў сістэмы аховы здароўя і праваабаронцаў, кажуць праваабаронцы.

У дакладзе таксама сказана, што ўрад краіны спачатку жорстка адмаўляў наяўнасць крызісу, а затым прызнаў яго, абвінаваціўшы апазіцыю, прыватны сектар і замежныя краіны ў развязванні эканамічнай вайны, не прыводзячы доказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?