Дзякуючы дапамозе грамадзян затрыманы падазраваны ў здзяйсненні хуліганства ў рэстаране хуткага харчавання, паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

Раней на сайце ГУУС Мінгарвыканкама была размешчаная інфармацыя аб вышуку мужчыны, падазраваным у здзяйсненні хуліганства ў рэстаране хуткага харчавання. Той, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кінуў бутэлькай піва ў свайго апанента, аднак прамахнуўся і трапіў у галаву дзяўчыне.

«Інфармацыя з выявай падазраванага атрымала шырокае распаўсюджанне ў СМІ. У міліцыю паступіла некалькі званкоў ад грамадзян, якія паведамілі, што хочуць дапамагчы ў пошуках хулігана, назваўшы некалькі месцаў, дзе яго бачылі, — распавяла Таццяна Абозная. — У выніку супрацоўнікамі крымінальнага вышуку падазраваны быў затрыманы. У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца праверка, падчас якой дзеянням мужчыны будзе дадзеная прававая ацэнка».

Прадстаўнік Цэнтральнага РУУС выказала ўдзячнасць журналістам, дзякуючы якім інфармацыя аб знойдзеных супрацоўнікамі міліцыі асобах атрымлівае такі шырокі грамадскі рэзананс, а таксама неабыякавым гараджанам за актыўную жыццёвую пазіцыю і дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0