25.10.2016 / 14:10

Абвінавачаны заявіў, што пажылы суддзя меў інтымную сувязь з маладой пракуроркай — і атрымаў дадатковыя 5 гадоў зняволення 5

37-гадовы жыхар Дубровенскага раёна К. ужо не аднойчы адбываў турэмныя тэрміны, у тым ліку і за забойства. Зноў трапіўшы на крадзяжы, паспрабаваў сысці ад пакарання. Спачатку абвінаваціў пажылога суддзю ў інтымнай сувязі з маладой дзяўчынай-дзяржабвінаваўцай.

Потым ганебную гісторыю прыдумаў для следчага. А затым папракнуў пракурора ў тым, што яна нібыта прыняла ад яго хабар у кошт прабачэння яго правінаў. І нават пасля таго, як быў вынесены абвінаваўчы прысуд і рэцыдывісту прызначылі чарговы тэрмін пазбаўлення волі, К. працягваў выдумляць. Нават у турме. Пракурор Дубровенскага раёна Яўген Аўцын, які падтрымліваў абвінавачанне ў ходзе апошняга судовага працэсу, распавёў:

— За кароткі час абвінавачваны напісаў нямала паклёпаў ў разнастайныя інстанцыі. Але, як той казаў, цярпенне скончылася. Адбыўся новы суд. У якасці пацярпелых на ім былі пракурорскі работнік, следчы і суддзя. За іх публічную абразу, а таксама за заведама лжывае паведамленне аб здзяйсненні цяжкага злачынства службовай асобай (хабарніцтва) злачынец атрымаў дадаткова яшчэ 5 гадоў зняволення. Цяпер К. правядзе ў месцах пазбаўлення волі агулам 8 гадоў.

Прысуд уступіў у сілу.

4
кум / Адказаць
25.10.2016 / 14:29
Мабыць, "школу жыцця" праходзiу по расейскiх серыялах)) Узрост адпавядае - цяпер такiх хватае. Розуму прыбыло.
2
Александр / Адказаць
25.10.2016 / 15:26
Как прав был Владимир Высоцкий в своих песнях!"И дело не было отложено.И огласили приговор.И дали все,что мне положено.Плюс пять мне сделал прокурор".
1
Кастрычнік 25 / Адказаць
25.10.2016 / 16:10
Таленавіты хлопец. Трэба здаць яго на парукі Чаргінцу, і новы "Авальны кабінэт" не за гарамі ))
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру