Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным спыніць размовы з нагоды неабходнасці рэфармавання ў той ці іншай сферы, а засяродзіцца на эфектыўнай практычнай дзейнасці і рэалізацыі пастаўленых задач. Пра гэта ён заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

«Без навядзення парадку і дысцыпліны, асабліва цяпер, мы далёка не рванём. Спыніце усялякія размовы з нагоды нейкага рэфармавання, яшчэ чагосьці. Трэба працаваць з тым, што ёсць. А рэфармаванне — гэта ўдасканаленне. Бачыце, што нешта не так, - рабіце лепей, рабіце, але нічога не ламайце, — сказаў ён.

«У крызіс ніхто нічога не ламае, ды і ламаць няма чаго. Ёсць прадпрыемствы — яны павінны працаваць, - падкрэсліў беларускі лідар. — Выкіньце з галавы, што сёння трэба ўсё падзяліць, падзяліць, прыватызаваць, і ўсё само сабой пойдзе. Нікуды нічога не пойдзе, калі працаваць не будзем».

«Трэба прымусіць кожнага на сваім рабочым месцы рабіць тое, што ён павінен рабіць», - дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?