25.10.2016 / 16:50

На Століншчыне п'яны кіроўца насмерць збіў пенсіянерку на ровары і ўцёк 2

За ўчыненне ў Столінскім раёне ДТЗ, у якім загінула пенсіянерка, затрыманы 36-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля «Івека-Турба-Дэйлі».

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 24 кастрычніка каля 18.20 мужчына на грузавым мікрааўтобусе ехаў па вёсцы Кароцічы. Аб'язджаючы пешаходаў, якія ішлі па абочыне справа па ходзе руху аўтамабіля, кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху і там наехаў на 62-гадовую раварыстку. З месца здарэння вінаваты ў ДТЗ уцёк.

Жанчына з цяжкімі траўмамі была дастаўленая ў Давыд-Гарадоцкую бальніцу, дзе каля 20.40 памерла. Загінулая пражывала ў вёсцы Аздамічы.

Выяўлена, што ровар не абсталяваны ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху, жанчына не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

У той жа дзень супрацоўнікі ДАІ затрымалі кіроўцу «Івека» ў вёсцы Альгомель па месцы жыхарства. Паводле слоў аўтамабіліста, у вёсцы Кароцічы ён выпіў са сваім знаёмым бутэльку гарэлкі. Затым у стане алкагольнага ап'янення сеў за руль і збіў жанчыну.

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) і арт. 159 КК (пакіданне ў небяспецы).

Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

0
цывильны / Адказаць
25.10.2016 / 20:39
опять пьянь за рулем,опять с места происшествия скрылся,как только байку не сочинил как ему подобные,что дома с горя просто потом напился,пора делать что то снова с любителями змия зеленого-сроки что ли увеличивать и конфискацию авто с первого же раза,хотя-наш народ так просто не возмешь,необходимо серьезное ужесточение,гибнут люди ни за что
1
Вось / Адказаць
25.10.2016 / 21:26
Гэты надзвычай рэлігійны раён апошнім часам усё часцей п'янымі справамі праслаўляецца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру