Улады Ватыкана ў аўторак апавясцілі каталікоў, што з гэтага часу прах крэміраваных нябожчыкаў нельга рассейваць, дзяліць або трымаць дома, а захоўвацца ён павінен толькі ва ўхваленых Каталіцкай царквой месцах, паведамляе Радыё Ватыкана.

У дакуменце, прынятым ватыканскай кангрэгацыяй дактрыны веры, адзначаецца, што пахаванне з'яўляецца найбольш богаўгодным спосабам абыходжання з памерлымі, бо найлепш адлюстроўвае ідэю ўваскрашэння, аднак крэмацыя таксама дазваляецца.

Святары патлумачылі новую норму ростам папулярнасці «ідэй, якія супярэчаць веры», якія з'явіліся з 1960-х гадоў, калі царква афіцыйна дазволіла крэмацыю. Так, царква змагаецца з ідэяй пра тое, што рассейванне праху ўяўляе з сябе яднанне з прыродай або вызваленне ад цела, якія лічыць уласцівымі хутчэй дахрысціянскім пантэістычным дактрынам.

Акрамя таго, вернікам забараняецца дзяліць парэшткі паміж сабой, заключаць іх унутр медальёнаў і ў іншыя аксэсуары. Каталікам, якія выберуць крэмацыю па прычынах, супярэчных дактрыне, варта адмаўляць у пахаванні па каталіцкім звычаі, гаворыцца ў дакуменце.

Новая норма атрымала ўхваленне папы Францішка.

Нагадаем, у маі 2015 года сваё стаўленне да крэмацыі выказала Руская праваслаўная царква. Крэмацыю РПЦ лічыць «з'явай непажаданай» і не ўхваляе яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?