У Мінску зафіксаваны выпадкі падзення дрэў, паведаміў выконваючы абавязкі прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Сёння ў сталіцы назіраецца інтэнсіўнае выпаданне ападкаў у выглядзе дажджу, а таксама ўзмацненне ветру да 18 м/с. На падставе інфармацыі, атрыманай ад гідраметцэнтра, моцныя ападкі і моцны парывісты вецер да 20 м/с захаваецца да раніцы 26 кастрычніка.

У выніку неспрыяльных умоў надвор'я ў Мінску былі зафіксаваны выпадкі падзення дрэў. Пацярпелых няма.

На здарэннях, якія патрабуюць аператыўнай ліквідацыі, былі задзейнічаны падраздзяленні МНС. Адно з такіх здарэнняў адбылося па вул. Фогеля. У выніку кароткачасовага парыву ветру адбылося падзенне дрэва на два прыпаркаваныя аўтамабілі на ўнутрыдваровай тэрыторыі. Легкавыя аўтамабілі атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні.

Каб пазбегнуць такіх здарэнняў, МНС рэкамендуе паркаваць аўтамабілі удалечыні ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?