Жаўнеры падчас баявых дзеянняў могуць быць вызваленыя ад выконвання Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, піша independent.co.uk.
Урад Вялікабрытаніі лічыць, што празмерныя еўрапейскія патрабаванні ствараюць умовы, у якіх жаўнеры вымушаныя празмерна рызыкаваць сваім жыццём і здароўем.
Брытанскі жаўнер у Афганістане. Фота independent.co.uk
Да таго ж постфактум жаўнеры і дзяржава ў цэлым робяцца ахвярамі шматмільённых позваў у суд.
«Тыя, хто служыць на перадавой, павінны мець нашу падтрымку, калі яны вяртаюцца дамоў», — заявіла прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй.
Адмова ад падпарадкавання вайскоўцаў Еўрапейскаму суду па правах чалавека (ЕСПЧ) не значыць, што яны не павінны будуць выконваць патрабаванні міжнароднага гуманітарнага заканадаўства, у тым ліку Жэнеўскай канвенцыі.
З 2004 года Міністэрства абароны Вялікабрытаніі вымушанае было заплаціць больш за £100 млн у выглядзе штрафаў па справах, якія разглядаў ЕСПЧ.
У 2015 годзе Украіна прыняла рэзалюцыю, згодна з якой не можа гарантаваць выкананне некаторых міжнародных абавязкаў у сферы праў чалавека на тэрыторыі Крыма і асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей «да поўнага спынення ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі».