Амерыканскі пісьменнік Пол Біці атрымаў Букераўскую прэмію за свой раман «Распродаж». Ён стаў першым амерыканскім пісьменнікам, які выйграў Букераўскую прэмію.

AFP

AFP

«Распродаж» - сатырычная гісторыя цемнаскурага маладога чалавека, які спрабуе вярнуць сегрэгацыю і рабства ў адным з прыгарадаў Лос-Анджэлеса. Раман пачынаецца з судовага працэсу над апавядальнікам.

Старшыня журы Аманда Форман заявіла, што кніга разбурае ўсе сацыяльныя табу. Паводле яе слоў, суддзям спатрэбілася чатыры гадзіны, каб прыняць рашэнне.

У заяве журы гаворыцца, што раман «шакавальны і нечакана смешны».

Біці нарадзіўся ў 1962 годзе ў Лос-Анджэлесе. «Распродаж» - яго чацвёрты раман. Кніга ўжо выйграла некалькі прэмій у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?