Міністэрства па падатках і зборах накіравала каля 50 тысяч паведамленняў на выплату збору «за дармаедства». Пра гэта паведаміла сёння намесніца міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, піша БелТА.

«Паводле апошняй інфармацыі, у адрас падаткаплацельшчыкаў накіравана каля 50 тысяч паведамленняў на выплату збору. Аднак калі хтосьці мае права на льготы, але адпаведныя дакументы не прадставіў у падатковыя органы, ён можа прадставіць гэтыя дакументы, пасля чаго будзе прынятае рашэнне, выплачвае такой грамадзянін збор ці не», — патлумачыла намесніца міністра.

У МПЗ лічаць, што карысць ад новага падатку бясспрэчная.

«Асноўнай мэтай дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» было стымуляванне працаздольнага насельніцтва да працы. Ці дасягнутая гэтая мэта? Прывяду некалькі прыкладаў. У 2015 годзе пасля прыняцця дэкрэта ў 1,5 раза ўзрасла колькасць асоб, якія сталі на ўлік у якасці беспрацоўных. Таксама ўзрасла колькасць асоб, якія займаюцца дзейнасцю па заяўным прынцыпе, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП. Узрасла і колькасць занятых у сферы аграэкатурызму, рамеснікаў. Акрамя таго, у ІП на 22% вырасла колькасць наёмных асоб. Мы бачым, што стымуляванне актыўнасці працаздольнага насельніцтва адбылося», — падкрэсліла Шаўчэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0