Чацвёра ўдзельнікаў шведскай поп-групы ABBA Агнета Фельтског, Б'ёрн Ульвеус, Бэні Андэрсан і Ані-Фрыд Лінгстад вырашылі ўз'яднацца для падрыхтоўкі новага лічбавага забаўляльнага праекта, паведамляе ВВС. 

АР

Паведамляецца, што праект будзе спалучаць у сабе віртуальную рэальнасць і штучны інтэлект. Прадзюсарам шоў стане экс-менеджар гурту Spice Girls Сайман Фулер.

«Мы вывучаем новы тэхналагічны свет, які дазволіць нам ствараць новыя формы забаў, якія мы раней не маглі сабе ўявіць», — гаворыцца ў заяве Фулера.

Па словах Ані-Фрыд Лінгстад, прыхільнікі калектыву па ўсім свеце ўжо даўно пытаюцца пра магчымасці ўз'яднання музыкаў знакамітага гурту.

«Спадзяюся, што новы праект ABBA захопіць іх гэтак жа, як ён захапляе мяне», — сказала спявачка.

Бэні Андэрсан назваў новую задуму гурту «машынай часу, якая паказвае нам, кім мы былі і кім сталі».

Падрабязнасці новага шоу будуць вядомыя ў наступным годзе.

Гурт ABBA быў утвораны ў 1972 годзе і распаўся ў 1982 годзе. За 10 гадоў калектыў выпусціў восем альбомаў і стаў самай паспяховым поп-гуртом Скандынавіі: агульны тыраж запісаў перавысіў 350 млн асобнікаў.

Пасля расфарміравання групы яе ўдзельнікі збіраліся разам толькі аднойчы: у чэрвені 2016 года на канцэрце ў гонар 50-годдзя пачатку творчага супрацоўніцтва Ульвеуса і Андэрсана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?