Вайсковая часць №63604 у Гомелі яшчэ ў пачатку лета закупляла хвойныя расліны на суму, эквівалентную $5 тысячам. За бюджэтныя грошы набылі туі і ядловец.

Але ж — навошта?

Праўда, закупілі не ўсе дрэвы — вайсковая частка засталася без 43 экзэмпляраў «яліны калючай», і таксама без «ядлоўца звычайнага». Але ж больш за сотню туй высадзілі. Разам з імі і 41 саджанец «ядлоўца казацкага». Каштавала такая прыгажосць 72 200 000 рублёў «старымі» грашыма.

На пытанне, навошта ўсё гэта, у вайсковай частцы быў атрыманы лаканічны адказ: «Для азелянення».

А навошта азеляненне?

«Для прывядзення тэрыторыі ў належны выгляд», — адказаў Анатоль Слесарэнка, старшы інжынер вайсковай часткі.

Па яго словах, азеляненне павінна праводзіцца згодна з патрабаваннямі вышэйшай інстанцыі — Мінабароны.

«Мы ж самі не можам прыдумаць: маўляў, хочам, каб у нас усё было вось так. Нам сказалі, да камандзіра давялі — і ўсё. У нас быў план азелянення», — паведаміў Слесарэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?