Актывiст Змiцер Дашкевiч разам з паплечнiкамi аднеслi ў Мiнiстэрства культуры больш за 10 тысяч подпiсаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Зайшоўшы ў будынак Міністэрства культуры, Зміцер спытаўся ў вахцёркі, у які кабінет яму трэба прайсці для рэгістрацыі калектыўнага звароту. Вахцерка назвала нумар кабінета і на ягонае «дзякуй» адказала: «Калі ласка!».

Усе астатнія супрацоўнікі, да якіх звяртаўся Зміцер (а іх было пяць), размаўлялі выключна па-руску.

Нагадаем, сфера культуры — адна з нямногіх, у якой дзяржава аддае перавагу беларускай мове. Заканадаўчая і нарматыўная база прымаецца па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0