Дзяржпошліну і штрафы па судовых справах у бліжэйшы час можна будзе аплаціць праз АРІП. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Вярхоўнага суда (ВС) Беларусі па выніках інтэрнэт-канферэнцыі з удзелам намесніка старшыні ВС, старшыні судовай калегіі па эканамічных справах Васіля Дземідовіча.

«У бліжэйшы час будзе рэалізаваная магчымасць выплаты дзяржаўнай пошліны, штрафаў па судовых справах праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП)», — гаворыцца ў паведамленні.

На працягу 2017 года плануецца ўкараніць сістэму падачы дакументаў у эканамічныя суды ў электронным выглядзе, а таксама рэалізаваць доступ да банка даных судовых пастаноў па эканамічных справах.

Што тычыцца арганізацыі трансляцый судовых пасяджэнняў у інтэрнэце, гэтае пытанне цяпер не разглядаецца. Разам з тым Вярхоўны суд прымае меры да ўкаранення сучасных тэхналогій у паўсядзённай дзейнасці судоў. Напрыклад, праводзяцца работы па мадэрнізацыі інтэрнэт-партала сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0