Палітык, былы намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец аштрафаваны на 1 050 рублёў (50 базавых) за ўдзел у акцыі, што прайшла ў Мінску 12 верасня на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў

«Атрымаў па пошце судовую пастанову пра штраф у 1 050 руб. (50 базавых) за 12 верасня. Суд адбыўся ў маю адсутнасць, — напісаў Лагвінец у сваім фэйсбуку. — Мяне ніхто не інфармаваў пра яго. Гэта 3 адміністрацыйны штраф у гэтым годзе за нібыта парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах (папярэднія былі за 19 і 25 сакавіка). Таксама сёння ж атрымаў уведамленне з міліцыі, што яны скончылі «падрыхтоўку справы» аб нібыта правапарушэнні ля Мінскага гарадскога суда ў першы дзень працэсу над Эдуардам Пальчысам. Відаць, будзе 4 штраф па той жа ч. 3 арт.23.34. Вось такі ідзе лібералізец».

Фота з фэйсбука Алеся Лагвінца

Фота з фэйсбука Алеся Лагвінца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0