29—31 кастрычніка надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора.

29 кастрычніка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам, магчымы слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра 0.. + 6 ° С.

Днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні, парывісты, у асобных раёнах да моцнага.

Максімальная тэмпература паветра +3.. + 8°С. Атмасферны ціск у начны час будзе слаба падаць, днём — істотна не зменіцца.

30 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, па ўсходзе з мокрым снегам). У асобных раёнах моцны парывісты вецер, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1.. + 4°С, максімальная днём 0.. + 7°С.

31 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 3°С, максімальная днём -1.. + 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?