Тэлекампанія Міністэрства абароны Беларусі зрабіла 11-хвілінны дакументальны фільм пра беларускую Вайсковую акадэмію.
Фільм апублікаваны на афіцыйным акаўнце Мінабароны у Youtube.
Прыгожа зробленая расейскамоўная стужка апісвае факультэты акадэміі, паказвае трэнажоры, фрагменты вучэнняў і трэніровак, у якіх удзельнічаюць курсанты.
Цяпер беларускія «сілавыя» ВНУ пакутуюць ад пэўнага кадравага голаду — недахопу дастаткова адукаваных абітурыентаў. Між тым канфлікт ва Украіне паказаў неабходнасць падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў уласнымі сіламі дзяржавы.
Важна, каб патрыятычная моладзь ішла ў армію.
0
0
0
0
0
0