Крымінальная справа па факце давядзення да самагубства непаўналетняга распачатая ў Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў, піша БелТА. 

«У Цэнтральным апараце Следчага камітэта прынятае рашэнне аб фармаванні новых падыходаў да праверкі, ацэнкі і працы з матэрыяламі па фактах суіцыдаў альбо замаху на суіцыды непаўналетніх. Мы памяняем форму працы такім чынам, што ў кожным выпадку самагубства альбо замаху непаўналетняга на суіцыд будзем заводзіць крымінальныя справы. Такая практыка на тэрыторыі вобласці ўжо ёсць. У Бярозаўскім раёне распачатая крымінальная справа па факце давядзення да самагубства. Была спроба дзяўчыны скончыць жыццё самагубствам», — сказаў Аляксандр Рахманаў.

Крымінальная справа распачатая 23 кастрычніка па ч.2 ст.145 (давядзенне да самагубства ў дачыненні да заведама непаўналетняга) КК. З абставін справы вядома, што 22 кастрычніка вучаніца восьмага класа адной са школ паступіла ў медустанову з медыкаментозным атручэннем. Дзяўчынку ўдалося выратаваць.

Новая практыка ў расследаванні падобных спраў, па словах начальніка УСК, пашырае магчымасці следчых. «У нас шырока мяняецца пералік следчых дзеянняў, якія мы можам праводзіць. Адпаведна павялічваюцца нашы магчымасці для высвятлення сапраўдных абставін здарэння. Асноўная наша задача — максімальна скрупулёзна высветліць усе абставіны, якія папярэднічалі суіцыду непаўналетняга або такому замаху, і прыняць меры, каб апярэдзіць іншыя падобныя сітуацыі», — падкрэсліў начальнік УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0