Даволі гладкі, але, відаць, вельмі цікаўны янот вырашыў паглядзець, што схавана ўнутры амерыканскага лёгкага танка M41 Walker Bulldog — і надзейна захраснуў.

Янот здолеў амаль цалкам пралезці ў адтуліну ў люку кіроўцы танка, куды ўсталёўваецца прылада для назірання за наваколлем. Аднак частка жывата і ногі засталіся тырчаць звонку.

Амерыканскі салдат, які прыйшоў на дапамогу жывёле, дастаў янота за ногі і адкінуў на траву — гэтыя драпежнікі ў некалькі разоў большыя за катоў і могуць быць вельмі небяспечнымі.

Відэа з'явілася ў суполцы паляўнічых са штата Агая.

Танк M41 Walker Bulldog распрацаваны ў 1950-х, паспеў паўдзельнічаць у вайне ў Карэі, а таксама ваяваў у В'етнаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?