У першы рэйс хуткасны цягнік «SWIFT»/»Стрыж» № 13/14 «Масква—Берлін» іспанскай кампаніі Patentes Talgo S.L. адправіцца з Курскага вакзала 17 снежня.

Асаблівасць цягніка ў тым, што вагоны Swift абсталяваны сістэмай аўтаматычнай змены шырыні колавых пар, што скароціць час пераходу на каляю еўрапейскага стандарту.

Ад Масквы да Берліна цягнік будзе прыпыняцца ў Смаленску, Оршы, Мінску, Брэсце, дзе цягнік пяройдзе за 20 хвілін на іншую каляю. Пасля ідуць прыпынкі ў Тэрэспалі, Варшаве, Познані, Жэпіне і Франкфурце.

Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы ў касах.

З Мінска ў Берлін новы цягнік будзе адпраўляцца па суботах і нядзелях, час — 21:09. Кошт квіткоў Мінск — Берлін у купэйным вагоне — 203,27 руб., у сядзячым — 238,96 руб.

З Берліна Swift будзе адпраўляцца па нядзелях і панядзелках у 18:50 і прыбываць у Мінск у 9.12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0