ЗША і ЕС заяўляюць, што бамбардзіроўкі Расіі ў Алепа будуць расследавацца як ваенныя злачынствы. Масква адмаўляе абвінавачванні ў тым, што яе самалёты бамбяць мірных жыхароў Алепа. Фота AFP.

ЗША і ЕС заяўляюць, што бамбардзіроўкі Расіі ў Алепа будуць расследавацца як ваенныя злачынствы. Масква адмаўляе абвінавачванні ў тым, што яе самалёты бамбяць мірных жыхароў Алепа. Фота AFP.

Раней у пятніцу Генштаб Расіі звярнуўся да Пуціна з просьбай аднавіць авіяўдары па Алепа.

Начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Расіі Сяргей Рудской патлумачыў гэта тым, што баевікі аднавілі актыўныя баявыя дзеянні супраць урадавых войскаў.

Па словах Пяскова, Пуцін выступіў за падаўжэнне гуманітарных паўз, каб даць магчымасць параненым жыхарам і баявікам пакінуць горад.

«У выпадку крайняй неабходнасці для стрымання правакацыйных дзеянняў з боку тэрарыстычных груповак расійскі бок пакідае за сабой права ўжыць ўсе наяўныя яе сілы і сродкі для аказання на належным узроўні падтрымкі ўзброеным сілам Сірыі», — дадаў Пяскоў.

Алепа, які да вайны быў найбуйнейшым горадам Сірыі, стаў асноўным цэнтрам канфлікту паміж урадавымі войскамі Башара Асада, якога падтрымліваюць Расія, Іран і байцы-шыіты, і паўстанцамі, пераважна мусульманамі-сунітамі.

З 2012 ўсходняя частка горада занятая паўстанцамі, а заходняя знаходзіцца пад кантролем урада.

Усходні Алепа ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца ў аблозе. Колькасць насельніцтва там ацэньваецца ў 275 тысяч чалавек. Фота AFP

У пятніцу сірыйскія паўстанцы абвясцілі пра пачатак вялікай наступальнай аперацыі ў Алепа, падчас якой разлічваюць прарваць аблогу ўсходняй часткі горада ўрадавымі войскамі.

Агенцтва AP паведамляла са спасылкай на адну з паўстанцкіх груповак, што ў спробе прарыву блакады ўдзельнічаюць «ўсе без выключэння паўстанцкія групы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?