Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні Закон «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Закон пачне дзейнічаць ад 1 верасьня 2010 году.

«Усе арганізацыі — дзяржаўныя і прыватныя, грамадзяне краіны і асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны будуць кіравацца гэтымі правіламі», — зазначыў старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Ўладзімер Здановіч, прадстаўляючы законапраект.

«З прыняцьцём закону спрэчкі вакол моўнага пытаньня ня скончыліся. Патрэбна будзе прымаць дадатковыя пастановы», — заявіў Уладзімер Здановіч.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0