Пераможцам сёлетняга конкурсу «Міс Зямля» стала эквадорка Катарына Эспін.

Дзяўчыне 23 гады. У анкеце на сайце гаворыцца, што ў дзяцінстве яна пакутавала на параліч нерваў твару. 

Калі ў яе спыталі, што яна можа расказаць пра сваю краіну, тая пахваліла эквадорскія ўлады, «якія клапoцяцца пра наваколле і выдалі шмат законаў, каб абараніць прыродную і культурную спадчыну дзяржавы».

«Міс Зямля» (англ. Miss Earth) — адзін з чатырох найбуйнейшых міжнародных конкурсаў прыгажосці, пры гэтым самы малады з іх, піша top-antropos.com. Першы конкурс «Міс Зямля» адбыўся ў 2001 годзе, іншыя ж прэстыжныя конкурсы прыгажосці мелі да таго часу салідную гісторыю: «Міс свету» праводзіцца з 1951 года, «Міс Сусвет» — з 1952, «Міс Інтэрнэшнл» — з 1960. «Міс Зямля» адрозніваецца ад падобных конкурсаў сваёй яўнай экалагічнай скіраванасцю: журы ацэньвае не толькі знешні выгляд удзельніц, але іх экалагічную праграму. Пераможца конкурсу «Міс Зямля» на працягу года актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах па ахове навакольнага асяроддзя.

Конкурс «Міс Зямля» праводзіцца на Філіпінах. Адзінае выключэнне — 2010 год, калі конкурс прайшоў у В'етнаме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?