У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце ў Курапаты, арганізаванае кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. 

Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам. 

Па-завядзёнцы, акцыя распачнецца каля гадзіннікавага завода, адкуль людзі пойдуць да ўрочышча Курапаты — месца масавых расстрэлаў за савецкім часам. 

Пакуль узяць удзел у памінальным шэсці сабралося блізу 60 чалавек, ахвотныя працягваюць падыходзіць. 

Лунае з тузін бела-чырвона-белых сцягоў, людзі нясуць знічкі. 

11:30 Сабралося каля 100 чалавек, ужо сорак нацыянальных сцягоў над шэсцем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?