У расійскім выдавецтве «Эксмо» у кастрычніку выйшаў зборнік апавяданняў Харукі Муракамі «Мужчыны без жанчын». Галоўныя героі апавяданняў — мужчыны, якіх па самых розных абставінах пакінулі жанчыны.

«Медуза» апублікавала фрагмент апавядання Муракамі «Yesterday», дзе адзін з герояў размаўляе на кансайскім дыялекце японскай мовы. У якасці перакладчыка пазначаны нехта Андрэй Замілаў.

Што адметна, у рускім перакладзе гэты кансайскі дыялект перададзены г. зв. трасянкай — сумессю рускай і беларускай моваў.

У тэксце гэта выглядае так. 

«— Китару — редкая фамилия, — заметил я, когда мы только познакомились.

— Так, точна. Очань рэдкая, прыкинь, — ответил он.

— В «Лотте», помнится, был питчер с такой же фамилией.

— Так, но да яго нияким бокам. Але, фамилия рэдкая, можа, якая и радня».

«Ну, як бы прылежна вучыуся. Запамінау глаголы, сушчаствітельныя, ударэнні. Прымерна так жа, як вучат ангельскій ті хранцузскій. Некалькі разоу ездзіу пракцікавацца у Кансай», — яшчэ адзін узор.

«— Вось яно што! Ну, точь-в-точь, як у мяне. Адрэс — у квартале Дэнъен-Цёфу, а жывем на самым яго водшыбе. Дом — не дом, а развалюха. Як-небудзь прыязджай, паглядзіш, яким бывае Дэнъэн-Цёфу. Не паверыш сваим глазам. Але кожны раз парыцца за гэта тожа не дзела. Гэта проста адрас. Таму я, наабарот, з самага пачатку кажу, нарадзіуся и вырас у Дэнъэн-Цёфу. Вроде таго, «як? крута, так?».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0