У Аршанскім раёне Mercedes збіў сям'ю з трох чалавек, якія затрымаліся на дарозе з-за заглухлага ВАЗ'а, паведаміў Тут.баю прадстаўнік ДАІ УУС аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ адбылося 28 кастрычніка каля 20:20, у раёне вёскі Стаўры.

«Жыгулі» заглухлі проста ў паласе руху. Кіроўца і два пасажыры паспрабавалі прыбраць аўто з праезнай часткі, штурхаючы да збочыны.

Але ў гэты момант у іх уехаў Mercedes-Benz, за стырном якога быў 28-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга.

Ён ехаў з боку Віцебска ў кірунку Магілёва», — распавёў Аляксандр Казючыц.

У выніку сутыкнення 59-гадовая пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы аварыі, а двое мужчынаў 1979 і 1957 гадоў нараджэння з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу.

Кіроўца і тры пасажыры Mercedes не пацярпелі.

Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0