Цана на расійскі газ для Беларусі пакуль захоўваецца на ўзроўні 132 даляры за тысячу кубаметраў, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Мір».

«Цана такая як ёсць — 132», - сказаў Кабякоў, адказваючы на пытанне пра цану на расійскі газ.

«Але нам падыходзяць іншыя прынятыя спадарожныя рашэнні», - дадаў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што газавую спрэчку ўдалося вырашыць, грунтуючыся на дамоўленасцях, дасягнутых у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕўрАзЭС).

«Мы знайшлі выхады, перш за ўсё ў падыходах, зыходзячы з тых пагадненняў, якія падпісаны ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы павінны выйсці у 2019 годзе на адзіны рынак электраэнергіі, ў 2025 годзе - на адзіны рынак нафты і газу», - сказаў ён.

У 2016 годзе паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск лічыць справядлівай цану ў 73 даляры за 1000 кубаметраў. З газавым пытаннем, а таксама запазычанасцю ў памеры 300 млн долараў ўвязалі і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь.

Меркавалася, што ўсе пытанні па запазычанасці, цана на газ і пастаўках нафты будуць зачыненыя падчас візіту Дзмітрыя Мядзведзева ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0