31.10.2016 / 15:06

Іракскія войскі дабраліся да Масула 4

Reuters.com

Іракскія войскі ўвайшлі ў раён Аль-Карама на ўсходзе іракскага горада Масул. Пра гэта ў панядзелак, 31 кастрычніка, паведамляе Reuters.

Пры гэтым, як адзначае РІА Навіны са спасылкай на дадзеныя агенцтва Rudaw, іракскія войскі знаходзяцца ў 800 метрах ад рысы горада і могуць увайсці ў яго праз некалькі гадзін.

Раніцай 31 кастрычніка ў цэнтры горада адбыўся магутны выбух. Мэтай нападу былі верхаводы тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Аб пацярпелых і загінулых не паведамляецца.

Масул — апора і неафіцыйная сталіца іракскіх тэрыторый, падкантрольных «Ісламскай дзяржаве», — штурмуюць іракскія ўрадавыя войскі і саюзныя ім шыіцкія апалчэнцы пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі.

0
Петр / Адказаць
31.10.2016 / 15:38
А дзе рассея???
0
32 / Адказаць
31.10.2016 / 15:43
"Исламского государство" ну вот опять)))) Дынько!! В чем проблема????
0
Lićvin / Адказаць
31.10.2016 / 16:18
Петр, u pierdzie
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру