31.10.2016 / 15:15

На 11 лістапада ў Мінску запланавана адкрыццё Саборнай мячэці 10

На 11 лістапада ў Мінску запланавана цырымонія адкрыцця Саборнай мячэці. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце мячэці.

Адкрыць мячэць планавалася яшчэ 29 ліпеня. Меркавалася, што на цырымоніі будуць прысутнічаць прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган, аднак візіт Эрдагана быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. Перанеслі і саму цырымонію адкрыцця храма.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, ці прыедзе прэзідэнт Турцыі на цырымонію 11 лістапада, пакуль няма з турэцкага, ні з беларускага боку. Летам і ў пасольстве Турцыі ў Беларусі, і ў прэс-службе беларускага прэзідэнта заяўлялі, што падрыхтоўка візіту Эрдагана ў Мінск вядзецца.

0
Мінак / Адказаць
31.10.2016 / 17:10
Эрдаганы прыходзяць і эрдаганы сыходзяць. а мячэці застаюцца! Храмы будуюцца для грамадзян уласнай краіны! Будаваць мячэць у Менску для грамадзян іншых краін -- ёсьць найвялікшае глупства.
9
Таня Денисевич / Адказаць
31.10.2016 / 17:54
Мінак, минай атседава! В эту мечеть можно ходить и беларусам-мусульманам!
3
Мулла Омар / Адказаць
02.11.2016 / 15:11
Мінак, пабудуйце дацан, кали не спадабаецца мячэць.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру