31.10.2016 / 18:39

Праект указа па абмежаванні продажу алкаголю накіраваны ва ўрад 2

Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў Савет Міністраў праект указа па абмежаванні продажу алкаголю, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.

«Праект указа прадугледжвае адзіны час рэалізацыі алкагольных напіткаў (з 9.00 да 22.00) і забарону гандлю ў магазінах, якія не маюць адасобленых таварных аддзелаў. «Забарона будзе ўводзіцца толькі для магазінаў, чыя плошча складае 400 кв.м і больш», — адзначылі ў МУС.

Як заяўляў раней намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі, прыняцце ўказа не прывядзе да павелічэння продажаў кантрафактнага алкаголю ў краіне.

«Ужо выпрацаваныя ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголем. Сёння назіраецца тэндэнцыя да таго, што нелегальны абарот алкаголю скарачаецца», — сказаў ён.

1
bacya3 / Адказаць
31.10.2016 / 19:20
ну и будут магазины так и работать с 9 до 10, а не как щас с 8 до 11
1
Касінер / Адказаць
31.10.2016 / 21:29
А чаму накіравалі ва ўрад, калі гэта плануецца ўказ прэзідэнта? Заўважце, што "вольніца" на гандль пітвом дзейнічала роўна ад прэзідэнцкіх "выбараў" да палатачных. Ну дапусцім, сапраўды зьніжае ўзровень бытавога/дваравога крыміналу забарона на продаж уначы (бо за дагонам не сходзіш). Але чаму забараняць з 22-ух, калі многія звычайныя крамы працуюць да 23-ох гадзінаў? Каб яны хутчэй зачыняліся?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру