Больш за 15 тысяч чалавек засталіся без жылля ў выніку самога магутнага з 1980 года землятрусу, паведаміла ВВС са спасылкай на італьянскія ўлады.

Расколіна ў базіліцы Святога Паўла ў Рыме. Фота ЕРА

Удар стыхіі прыйшоўся па некалькіх гарадах і вёсках. Ніхто не загінуў, але 20 чалавек былі параненыя, сур'ёзна пацярпеў раён вакол горада Норча.

Землятрус магнітудай 6,6 адбыўся ў нядзелю раніцай недалёка ад цэнтральнага рэгіёну краіны, дзе больш за 300 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў жніўні.

Базіліка святога Бенедыкта да і пасля землятрусу. Фота АР

Многія людзі, якія засталіся без жылля, жывуць у сваякоў і сяброў. Як паведаміла агенцтва па абароне насельніцтва, яно прадастаўляе дапамогу прыкладна 15 тысячам чалавек, з якіх 10 тысяч пакуль жывуць у палатках і спартыўных залах.

EPA

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?