Абвінавачваньне па справе «жывога шчыту» запатрабавала асудзіць супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагупца і Аляксея Ліхтаровіча на два гады ўмоўна, прызнаўшы іх вінаватымі ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі за сабой пагрозу жыцьця людзям.
Адвакат гора-даішнікаў усё зваліў на кіроўцу аўто, які перасьледавалі, Рамана Менцюка.
Прысуд будзе абвешчаны ў сераду.