Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліцы Дарашэвіча і праспекта Незалежнасці днём 28 кастрычніка. Запіс з рэгістратара, на якім відаць, як супрацоўнік ДАІ не пакінуў без увагі факт выкідання з акна аўтамабіля недакурка, размясціў на сэрвісе YouTube карыстальнік Andrew Tretyak.

— Курыць шкодна, асабліва кідаць абы-дзе, — коратка пракаментаваў відэа аўтар.

Нагадаем, згодна з часткай 1 артыкула 18.9 КоАП Беларусі, за выкіданне смецця ці іншых прадметаў з транспартнага сродку прадугледжаны штраф ад 1 да 2 базавых велічынь (ад 21 да 42 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0