Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд падлетку за нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПа.

17-гадовы Аляксандр Х., які нанёс цялесныя пашкоджанні амапаўцу. 

17-гадовы Аляксандр Х., які нанёс цялесныя пашкоджанні амапаўцу. 

Амапавец Алег Шарко, пацярпелы. На дадзены момант ужо былы: у АМАПе больш не працуе.

Амапавец Алег Шарко, пацярпелы. На дадзены момант ужо былы: у АМАПе больш не працуе.

Падлетку прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня. Падлетак і яго сябар на вуліцы выпілі гарэлкі, пасля чаго пайшлі гуляць. Затым іх затрымалі супрацоўнікі АМАПу і пасадзілі ў машыну, дзе па шляху ў РУУС Цэнтральнага раёна для складання пратаколу і адбыўся інцыдэнт. Абвінавачаны сваёй віны не прызнаў. Паводле яго слоў, ён выпадкова ўпаў у аўтазаку і хіба што ненаўмысна закрануў твар пацярпелага.

А па версіі амапаўца, хлопец з крыкам «Валі мусароў» абсалютна свядома нанёс яму ўдар па твары.

Падлетак таксама скардзіўся, што амапаўцы жорстка збілі яго ў аўтазаку, пагражалі сэксуальным гвалтам і нават аблілі мачой. Сляды мачы, дарэчы, сапраўды знайшлі ў зрэзе валасоў хлопца. Але ж заяву, якую напісаў Аляксандр на амапаўцаў, разглядаць не будуць - у дзеяннях сілавікоў складу злачынства не знайшлі.

Чытайце таксама: «Ударыў з крыкам «Валі мусароў!» — судзяць падлетка, які скардзіўся, што амапаўцы збівалі яго і мачыліся на галаву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?