Чытачы з Берасця даслалі ў Рэдакцыю ліст, у якім абураліся манерай выступу беларускага шансанье Віктара Каліны.

Гэты спявак вядомы сваёй падтрымкай баевікоў Данбаса.

На канцэрт у Брэсце ён з'явіўся ў ваеннай форме, «ардэнах» і з георгіеўскай стужкай.

Цікава, што ў рэпертуары Каліны спалучаюцца песні і «пра пацаноў», і пра афіцэраў. 

Пра свае ўзнагароды ён сказаў, што дзве з іх атрыманыя ў «ДНР».

Але больш за ўсё чытачоў абурыла, што Каліна нібыта быў нападпітку. 

Пра гэта, маўляў, сведчаць першыя секунды апублікаванага відэа — там рухі Каліны на сцэне выглядаюць даволі ненатуральна для цвярозага чалавека. 

Дарэчы, чытачы «Нашай Нівы» не патлумачылі ў лісце, як іх занесла на канцэрт Віктара Каліны. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?