Сёньня Нацыянальны банк уводзіць у абарачэньне памятныя манеты «Навасельле» з сэрыі «Сямейныя традыцыі славянаў».

Гэта срэбныя й медна‑нікелевыя круглякі наміналам 20 рублёў і 1 рубель адпаведна.

На пярэднім баку манэтаў выяўленыя: у версе — цяперашні гэрб РБ, а ў цэнтры — кот, які ўзвышаецца на паўкруглай дэкаратыўнай кампазыцыі (вобраз зямлі‑карміцелькі).

Кампазыцыя ўлучае сымбалі сонца, агню «Жыжаля» ды хатняга агменю. Пазначаны год выпуску, намінал і — на срэбнай манэце — проба сплаву.

На адваротным баку манэтаў ‑‑ атрыбуты дома: фрагмэнт сьцяны з вакном, над папярочкай якога, як сымбаль адкрыцьця дома, закампанаваны ключы.

Шалёўка вакна прадстаўлена ў выглядзе кампазыцыі з арнамэнтаў‑сымбаляў, зьвязаных па сэньсе з атрыбутамі навасельля.

Ваканіцы й фіранкі расчынены, што быццам бы сьведчыць пра гасьціннасьць ды ўтульнасьць.

У ніжняй частцы манэтаў напісана: «НАВАСЕЛЛЕ»

АТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0