У Екацярынбургу, цэнтры Урала, абвясцілі эпідэмію ВІЧ. Інфекцыя набыла тут такое пашырэнне, што яе распаўсюд больш амаль не залежыць ад груп рызыкі.

ВІЧ-інфекцыяй заражаны, як мінімум, кожны 50-ы жыхар горада. У Екацярынбургу зарэгістравана 26.693 выпадкі інфекцыі. Гэта толькі тыя выпадкі, якія афіцыйна вядомыя — рэальная лічба заўсёды вышэйшая. У тым ліку, на ўліку стаяць 774 дзіцяці з ВІЧ.

Па стане на вясну 2016 года ўжо ў 20 расійскіх рэгіёнах больш за 1% цяжарных з'яўляюцца ВІЧ-інфікаванымі. Згодна з крытэрамі СААЗ і UNAIDS, гэта сведчыць аб найвышэйшай стадыі эпідэміі. Найбольш цяжкія рэгіёны — гэта Самарская і Свярдлоўская вобласці. Тое самае робіцца ў Цюменскай вобласці, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, куды выехалі на заробкі нямала беларусаў, і ў блізкіх да Беларусі Ленінградскай ды Цвярской абласцях. 

Усяго ў Расіі налічваецца больш за 1 млн ВІЧ-інфікаваных.

Пры наведванні эпідэмічных рэгіёнаў трэба быць вельмі асцярожнымі ў кантактах, а таксама пазбягаць шпіталізацыі без пільнай патрэбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?