Так сёння ўначы выглядалі могілкі Росы ў Вільні.
Сярод іншых, там знаходзяцца сімвалічныя магілы адраджэнцаў Антона і Івана Луцкевічаў і драматурга Францішка Аляхновіча.
Радаўніца — гэта веснавы дзень памяці продаў, а Дзяды — восеньскі. У старыя часы Дзяды масава святкавалі ў цэнтры і на захадзе краіны. Гэтай традыцыі прысвечаныя класічныя творы Адама Міцкевіча і Янкі Купалы.
Людзі прыносяць свечкі на магілы і чысцяць іх перад зімой.
З канца 1980-х святкаванне Дзядоў спалучылася з днямі памяці ахвяр савецкіх расстрэлаў у Курапатах і іншых месцах масавага знішчэння насельніцтва. У 1991—1995 Дзяды былі дзяржаўным святам і выхадным днём.
0
0
0
0
0
0