«Белавія» з 3 лістапада і да канца зімовага раскладу зніжае тарыфы на ўсе рэйсы на 50%, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

«У бліжэйшыя дні мы пачнем акцыю, прымеркаваную да нашага прафесійнага свята. Будзем прапаноўваць на продаж на сайце тарыфы на ўсе рэйсы з заўтрашняга дня і да канца зімовага раскладу 50% ад мінімальных тарыфаў па ўсіх напрамках», - растлумачыў ён.

Умовы акцыі наступныя, паведамляе сайт «Белавія»:

• Акцыя стартуе ў 00:01 па мінскім часе;

• Перыяд продажаў: 3 і 4 лістапада 2016 года;

• Продаж толькі на сайце belavia.by;

• Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі;

• Акцыя дзейнічае толькі на рэгулярныя маршруты «Белавія».

— Напрамак Мінск — Бейрут — Мінск і Бейрут — Мінск — Бейрут не ўдзельнічае ў акцыі;

• Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад;

• Перыяд палёту з 3 лістапада 2016 года па 31 сакавіка 2017 года;

• Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння - 1 месяц;

• Змены часу і даты вылету забароненыя ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0